Судаленка: Ураду не сысці ад правоў чалавека

29.10.2016
Леанід Судаленка ў Савеце ААН па правах чалавека
Леанід Судаленка ў Савеце ААН па правах чалавека

Урад Беларусі заявіў аб правядзенні аналізу рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека, прынятых па скаргах беларускіх грамадзян. Праваабаронца Леанід Судаленка, які займаецца беларускімі справамі ў Жаневе заявіў пра намер падаваць у МЗС, Мінюст, Вярхоўны Суд і Генеральную пракуратуру прапановы па прывядзенню нацыянальнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Праваабаронца адзначыў, што толькі па яго асабістых скаргах ў ААН шэсць разоў прымаліся рашэнні, дзе зафіксаваныя дзесяць парушэнняў розных грамадзянскіх і палітычных правоў. Парушэнне права на свабоднае выказванне меркавання зафіксавана ў трох рашэннях, па два разы ўсталёўваліся парушэння яго права на мірныя сходы, на свабоду аб'яднання (асацыяцыі) і права быць абраным на выбарах. У адным рашэнні КПЧ ААН устанавіў прымяненне да праваабаронцы забароненай дыскрымінацыі па палітычных матывах.
 
Леанід Судаленка падрыхтаваў выбарку ўсіх прынятых КПЧ ААН рашэнняў, у якіх зафіксаваныя парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Аказалася, найбольш часта дзяржава парушае правы беларусаў на выказванне меркавання, такія парушэнні ўстаноўлены ў 62 выпадках. Далей ідзе парушэнне права на мірныя сходы - 28 разоў, на справядлівы суд - 12 разоў і на асабістую недатыкальнасць 11 разоў. Па 9 разоў ўсталёўвалася парушэнне правоў беларусаў не падвяргацца катаванням і права на свабоду аб'яднання (асацыяцыі), па 5 разоў фіксаваліся парушэнні выбарчых правоў і правы на жыццё. Парушэнне права на гуманнае абыходжанне зафіксавана ў 4-х рашэннях, права не падвяргацца дыскрымінацыі 2 разы. Адно рашэнне мае дачыненне да парушэння права на свабоду рэлігіі.

Па дадзеных праваабаронцы, пачынаючы з 1992 года, калі беларусы атрымалі права скардзіцца ў КПЧ ААН і да сённяшняга дня там усяго зарэгістравана 209 скаргаў з Беларусі. У 96 з іх устаноўлены парушэнні артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, 14 з іх прызнаныя непрымальнымі, 11 спыненыя ў сувязі са стратай кантактаў з аўтарамі, у 3-х з іх зафіксаваныя адсутнасць парушэнняў, адна справа спынена ў сувязі са зменай Закона. Застаўшыяся 84 справы знаходзяцца на разглядзе, па іх праходзіць камунікацыя з Урадам Беларусі.

Нагадаем, у рамках міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых краінай па выніках праходжання другога цыклу універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека Урад зацвердзіў мерапрыемствы на бліжэйшыя тры гады. Плануецца ўзаемадзейнічаць з КПЧ ААН па індывідуальных паведамленнях, прааналізаваць прэтэнзіі, найбольш часта адрасаваныя туды беларусамі, а таксама вывучаць міжнародны вопыт узаемадзеяння з ААНаўскімі Камітэтамі.

З рашэннямі КПЧ ААН, прынятымі па Беларусі можна азнаёміцца ​​на сайце Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы, які ўзначальвае праваабаронца Леанід Судаленка.

 

по-русски:

 

Судаленко: Правительству не уйти от темы прав человека

Правительство Беларуси заявило о проведении анализа решений Комитета ООН по правам человека, принятых по жалобам белорусских граждан. Правозащитник Леонид Судаленко, который занимается белорусскими делами в Женеве, заявил о намерении подавать в МИД, Минюст, Верховный Суд и Генеральную прокуратуру предложения по приведению национального законодательства и практики его применения в соответствие с международными обязательствами страны.

Правозащитник отметил, что только по его личным жалобам в ООН шесть раз принимались решения, в которых зафиксированы десять нарушений гражданских и политических прав. Нарушение права на свободное выражение мнения зафиксировано в трех решениях, по два раза устанавливались нарушения его права на мирные собрания, на свободу объединения (ассоциации) и право быть избранным на выборах. В одном решении КПЧ ООН установил применение к правозащитнику запрещенной дискриминации по политическим мотивам.

Леонид Судаленко подготовил выборку всех принятых КПЧ ООН решений, в которых зафиксированы нарушения прав белорусских граждан. Оказалось, наиболее часто государство нарушает права белорусов на выражение мнения, такие нарушения установлены в 62 случаях. Далее следует нарушение права на мирные собрания – 28 раз, на справедливый суд - 12 раз и на личную неприкосновенность 11 раз. По 9 раз устанавливалось нарушение прав белорусов не подвергаться пыткам и права на свободу объединения (ассоциации) с другими, по 5 раз фиксировались нарушения избирательных прав и права на жизнь. Нарушение права на гуманное обращение зафиксировано в 4-х решениях, право не подвергаться дискриминации 2 раза. Одно решение имеет отношение к нарушению права на свободу религии.

По данным правозащитника, начиная с 1992 года, когда белорусы получили право жаловаться в КПЧ ООН и до сегодняшнего дня там всего зарегистрировано 209 жалоб из Беларуси. В 96 из них установлены нарушения статей Международного Пакта о гражданских и политических правах, 14 из них признаны неприемлемыми, 11 прекращены в связи с утерей контактов с авторами, в 3-х из них зафиксированы отсутствие нарушений, одно дело прекращено в связи с изменением Закона. Оставшиеся 84 дела находятся на рассмотрении, по ним проходит коммуникация с Правительством Беларуси.  

Напомним, в рамках межведомственного плана по реализации рекомендаций, принятых страной по итогам прохождения второго цикла универсального периодического обзора в Совете ООН по правам человека правительство утвердило мероприятия на ближайшие три года. Планируется взаимодействовать с КПЧ ООН по индивидуальным сообщениям, проанализировать претензии, наиболее часто адресуемые туда белорусами, а также изучать международный опыт взаимодействия с ООНовскими Комитетами.

Со всеми решениями КПЧ ООН, принятыми по Беларуси можно ознакомиться на сайте Гомельского Центра стратегической тяжбы, который возглавляет правозащитник Леонид Судаленко.

Гомельская Вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры