На што скардзіліся ў ААН жыхары Гомельшчыны ў 2016 годзе?

10.01.2017

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка падрыхтаваў дайжэст індывідуальных скаргаў жыхароў гомельскага рэгіёну, падрыхтаваных Цэнтрам ў 2016 годзе і якія прайшлі паспяховую рэгістрацыю ў Камітэце ААН па правах чалавека . Практычна ўсе прэтэнзіі грамадзянскіх і палітычных актывістаў маюць дачыненне да парушэння права на мірныя сходы і выказвання свайго меркавання.

Журналіст-фрылансер супраць Беларусі (справа №2724/2016)

25 лістапада 2014 года журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі здымаў відэакамерай на цэнтральнай плошчы Светлагорска адзіночны пікет інваліда-вазочніка Юрыя Ляшэнка. Ён быў затрыманы міліцыяй і абвінавачаны ў правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, за што суд Светлагорскага раёна аштрафаваў яго на 900 000 рублёў (каля 40 еўра). Пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны фрылансер падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні яго права атрымліваць інфармацыю. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 9 лютага 2016 года і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Журналістка-фрылансер супраць Беларусі (справа №2848/2016)

13 студзеня 2015 года журналістка-фрылансер з Гомеля Ларыса Шчыракова, знаходзячыся на цэнтральным рынку Гомеля, вырабляла відэаздымку і брала інтэрв'ю ў гандлёвых на рынку прадпрымальнікаў. Пасля паказу яе рэпартажу польскім спадарожнікавым тэлеканалам "Белсат" супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яе ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ, за што суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў яе на 3 600 000 рублёў, што склала каля 220 Еўра.

Пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны журналістка падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю. Акрамя таго, яна скардзіцца і на парушэнне права мець у адміністрацыйным працэсе свабодна абранага прадстаўніка, бо суд не дапусціў у якасці прадстаўніка юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Леаніда Судаленку. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 8 лістапада 2016 года і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Група актывістаў АГП супраць Беларусі (справа №2857/2016)

25 чэрвеня 2014 года група актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з мэтай актуалізацыі ў грамадстве каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэта Беларусі планавалі арганізаваць у розных, найбольш людных месцах Гомеля пікеты (усяго 11 пікетаў). Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне ўказаных мірных сходаў, пасля чаго актывісты паскардзіліся ў суд. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывісты АГП падалі калектыўную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 16 лістапада 2016 гады як "Кацярына Толчына і іншыя супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Актывісты АГП супраць Беларусі (справа №2867/2016)

26 лістапада 2015 году актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых з мэтай недапушчэння знішчэння старых грашовых купюр у сувязі з плануемай ў 2016 годзе дэнамінацыі ў сувязі з магчымай новай інфляцыяй у Беларусі планавалі арганізаваць у Гомелі пікет. Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне мірнага сходу, пасля чаго актывісты паскардзіліся ў суд. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывісты АГП падалі скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 23 лістапада 2016 гады як "Уладзімір Кацора супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Праваабаронцы супраць Беларусі (справа №2891/2016)

21 лістапада 2014 года праваабаронцы з Гомеля Галіна Бялова, Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка планавалі правесці ў міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Гомелі вулічнае шэсце з мэтай выказвання пратэсту ў сувязі з наяўнасцю ў Беларусі палітычных зняволеных. Гомельский гарвыканкам забараніў правядзенне мірнага сходу, пасля чаго праваабаронцы паскардзіліся ў суд.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, праваабаронцы звярнуліся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 12 снежня 2016 гады як "Галіна Бялова супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Актывіст АГП супраць Беларусі (справа №2897/2016)

12 лютага, 14 кастрычніка 2014 года і 30 студзеня 2015 года актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч планаваў арганізаваць у Гомелі пікет, вулічнае шэсце і флэш-моб адпаведна. Актывіст на пікеце хацеў звярнуць увагу грамадскасці на татальныя забароны чыноўнікамі гомельскага гарвыканкама ў выдачы дазволаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Гомелі, падчас вулічнага шэсця ён хацеў данесці да ўвагі гараджан інфармацыю аб падтрымцы Расеяй сепаратызму ва Украіне, флэш-мобам ён хацеў адзначыць ўгодкі уцёкаў у Расію экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне ўсіх мірных сходаў, актывіст усё адмовы абскардзіў у судах.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывіст АГП падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб сістэматычным парушэнні яго правоў на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 13 снежня 2016 гады як "Эдуард Нелюбовіч супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Лідэр АГП супраць Беларусі (справа №2898/2016)

3 сакавіка 2016 году старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька распаўсюджваў у Менску ўлёткі, якія змяшчаюць запрашэнне да гараджан приняитть удзел у маючым адбыцца 25 сакавіка на Дзень Волі мітынгу. Ён быў затрыманы міліцыяй і абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, за што суд Савецкага раёну Менску аштрафавалі яго на 8 400 000 рублёў, што склала каля 380 Еўра.

25 сакавіка 2016 года ў Дзень Волі Анатоль Лябедзька ўзяў удзел у дазволеным уладамі мітынгу, падчас якога гукаў у мегафон лозунгі "Жыве Беларусь!". Ён быў затрыманы міліцыяй і абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення массовогом мерапрыемствы, за што суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафавалі яго на 10 500 000 рублёў, што склала каля 480 Еўра.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, лідэр АГП падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб сістэматычным парушэнні яго правоў на мірны сход і на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 12 снежня 2016 гады як "Анатоль Лябедзька супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Жыхарка райцэнтра Акцябрскі супраць Беларусі (справа №2899/2016)

30 кастрычніка 2015 гады пасля праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў жыхарка райцэнтра Акцябрскі Алена Луцковіч выйшла на цэнтральную плошчу райцэнтра з плакатам у руках "У мяне ёсць доказы, што выбары сфальсіфікаваныя!" Яна была затрыманая міліцыяй і абвінавачаная ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, за што суд Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці аштрафавалі яго на 2 700 000 рублёў, што склала каля 135 Еўра.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, дзяўчына падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні яе права на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 15 сьнежня 2016 гады як "Алена Луцковіч супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Інвалід-калясачнік з Светлагорска супраць Беларусі (справа №2909/2016)

22 лістапада 2015 года інвалід першай групы Юры Ляшэнка планаваў правесці насупраць будынка райвыканкаму ў Светлагорску пікет, каб звярнуць увагу грамадскасці і ўладаў на праблемы інвалідаў (будаўніцтва пандуса) пры капітальным рамонце жылога двухпавярховага дома па вуліцы Леніна. Райвыканкам забараніў правядзенне масавага мерапрыемства, матывуючы гэта тым, што дазволеным месцам для правядзення пікету з’яўляецца гарадскі парк.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывіст падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні яго права на выказванне свайго меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 28 снежня 2016 гада як "Юрый Ляшэнка супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Гомельскія левыя супраць Беларусі (справа №2915/2016)

Старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валер Клімаў спрабаваў правесці напярэдадні прэзідэнскіх выбараў 8, 9 і 10 кастрычніка 2015 года пікеты з мэтаю агітацыі насельніцтва галасаваць супраць кандыдатуры Аляксандра Лукашэнка, але гомельскія чыноўнікі мерапрыемствы не дазволілі.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, партыйцы звярнуліся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 28 снежня 2016 гада як "Валерый Клімаў супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Наталля Шчукіна і іншыя супраць Беларусі (справа №2910/2016)

30 верасня 2015 году гомельскія актывісты Наталля Шчукіна, Уладзімір Кацора, Андрэй Толчын, Кацярына Толчына і Васіль Палякоў з мэтай зварота увагі грамадскасці на права кожнага адмовіцца ад удзелу ў датэрміновым галасаванні планавалі арганізаваць у Гомелі серыю пікетаў. Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне мірных сходаў. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывісты падалі сумесную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 30 снежня 2016 года як "Наталля Шчукіна і іншыя супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Ларыса Шчыракова супраць Беларусі (справа №2911/2016)

20 лістапада 2015 года журналістка-фрылансер з Гомеля Ларыса Шчыракова, знаходзячыся ў паселку Урыцкае каля Гомеля, вырабляла відэаздымку і брала інтэрв'ю ў грамадзян на тэму падтрымкі дзяцей – сірот. Пасля паказу яе рэпартажу польскім спадарожнікавым тэлеканалам "Белсат" супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яе ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ, за што суд Гомельскага раёна Гомеля аштрафаваў яе на 4 620 000 рублёў, што склала каля 220 Еўра.

18 лютага 2016 года яна ж, знаходзячыся ў памяшканні ГА “Чырвоны Крыж”, вырабляла відэаздымку і брала інтэрв'ю ў чыноўнікаў на тэму праблем уцекачоў з Украіны. Пасля паказу яе рэпартажу польскім спадарожнікавым тэлеканалам "Белсат" супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яе ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ, за што суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў яе на 7 350 000 рублёў, што склала каля 335 Еўра.

Пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны журналістка падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 30 снежня 2016 года і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Лідэр незалежнага прафсаюзу РЭП супраць Беларусі (справа №2913/2016)

15 мая 2016 году лідэр незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Федыніч прымаў удзел у Менску ў мітынгу, выкрыкваўшы пры гэтым лозунгі ў падтрымку незалежных прафсаюзаў. Ён быў затрыманы міліцыяй і абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, за што суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафавалі яго на 6 300 000 рублёў, што склала каля 300 Еўра.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, лідэр РЭП падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні яго правоў на мірны сход і на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 30 снежня 2016 гады як "Генадь Федыніч супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

Актывісткі АГП супраць Беларусі (справа №2917/2016)

15 лістапада 2015 года актывісткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Ала Раманчык і Наталля Шчукіна планавалі арганізаваць у Гомелі вулічнае шэсце, падчас якога хацелі звярнуць увагу грамадскасці на эканамічны крызіс у краіне. Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне мірнага сходу.                                        

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывісткі АГП падалі сумесную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб спарушэнні іх правоў на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН 30 снежня 2016 гады як "Ала Раманчык супраць Беларусі" і накіравана Ураду Беларусі для каментароў.

 

Спецыяльна для сайту Гомельская Вясна

 













Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры