Pacta sunt servanda або латынь раптам у галаву прыйшла

10.02.2017

Мінск добрасумленна выканаў свае міжнародныя абавязацельствы, экстрадаваўшы ў Азербайджан блогера Аляксандра Лапшына, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. І дадаў, "рacta sunt servanda, калі хто-то забыўся - дагаворы павінны выконвацца", - сказаў ён. Праваабаронца Леанід Судаленка заяўляе аб "падвойных стандартах" беларускіх чыноўнікаў у пытаннях выканання міжнародных дагавароў.

Юрыст нагадаў, што Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а гэта значыць, прызнала кампетэнцыю Камітэта ААН па правах чалавека выносіць рашэнні па скаргах беларускіх грамадзян.

"Сёння мы маем звыш 100 нявыкананых рашэнняў КПЧ ААН, якія, калі казаць мовай МЗСаўскага чыноўніка, трапляюць пад правілы "рacta sunt servanda", іх наша краіна абавязана выканаць, але не выконвае. А калі ўмяшалась палітыка каб хутка выслаць з краіны замежнага грамадзяніна, гэта стала для знешнепалітычнага ведамства куды важней прызнання правоў сотняў беларусаў, тут латынь раптам у галаву прыйшла", - абураецца праваабаронца.

Юрыст, які абараняе правы беларусаў на міжнародным узроўні, дадаў, наша краіна, добраахвотна прызнала юрысдыкцыю КПЧ ААН, абавязаная няўхільна выконваць рашэнні, якія прымаюцца тут. Гэтае правіла заснавана на найважным прынцыпе міжнароднага права, прынцыпе "рacta sunt servanda" - кожны міжнародны дагавор абавязковы і павінен добрасумленна выконвацца яго ўдзельнікамі.

фотаздымак: charter97.org

Гомельская Вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры