Судаленка: з ілжэсьведчаньнем у судах трэба змагацца!

27.04.2017
Праваабаронца Таццяна Рэвяка
Праваабаронца Таццяна Рэвяка

Назіраючы за развіццём так званай “хуліганскай” справы Таццяны Равякі, я ўсё ж спадзяваўся на перамогу здаровага сэнсу. Ужо занадта відавочнымі для любой непрадузятай ацэнкі былі вылучаныя абвінавачванні – “нецэнзурна выказвалася, размахвала рукамі, на заўвагі не рэагавала, аказала непадпарадкаванне”. Суд прыняў бок міліцыі, значыць, ілжывыя сьведчаньні міліцыі будуць і надалей працягвацца.

Ведаючы Таццяну Равяку асабіста як чалавека і як прафесіянала, сведчу - супрацоўнікі міліцыі, знаходзячыся пад папярэджаннем аб адказнасці, ілжэсведчылі, тым самым ўзялі на сябе адказнасць за дачу ілжывых паказанняў у судзе. Гэта я гатовы пацвердзіць пад прысягай!

Беларускае правасуддзе ведае нямала гісторый, як бязрукі “пляскаў у ладкі”, а глуханямы “гучна лаяўся матам”. Схема простая - міліцыя абвінавачвае ў хуліганцы, у судзе міліцыянты даюць хлуслівыя паказанні ў якасці сведак. Па такой схеме суд у Гомелі 13 красавіка асудзіў незалежнага прафсаюзніка Віктара Казлова. Не дапамаглі нават медыцынскія дакументы аб перанесенай анкалагічнай аперацыі на лёгкіх, пасля якой ён не тое што “гучна лаяцца”, размаўляе ў паўсядзённым жыцці толькі шэптам.

Што ж нам супрацьпаставіць ілжэсьведчаньнем міліцыі, як невінаватаму даказваць сваю невінаватасць? Міністр МУС наўрад ці пачне прасіць прабачэння за сваіх падначаленых, пакуль не паставіш яго перад жалезным алібі, як гэта было, напрыклад, у справе Уладзіміра Мацкевіча.

У справе Віктара Казлова мы запатрабавалі праверыць ілжэсьведчаньне амапаўцаў на дэтэктары хлусні, аднак у гэтай ініцыятывы прадказальны вынік, хоць там адзін з амапаўцаў нават з'яўляецца прафесійным ілжэсведкам. У справе Уладзіміра Няпомняшчых мы падавалі грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі з ілжэсведак-амапаўцаў маральнай шкоды. Не дапамагло, прыйшлі ў суд і працягнулі хлусіць.

У адсутнасць незалежнага суда іншых варыянтаў, акрамя як наданне шырокай агалоскі ілжэсьведчаньню міліцыі ў судах, я не бачу. У сітуацыі, якая склалася галоўнай зброяй павінна быць галоснасць, трэба прыцягваць да гэтай праблемы ўвагу грамадскасці, шырока асвятляць асабістыя дадзеныя ілжэсведак. Народ павінен ведаць сваіх "герояў у твар”, іх суседзі павінны ведаць, чым на службе займаюцца гэтыя “высокамаральныя” служыцелі правапарадку.

Калі кожны ілжэсьведка ў пагонах, яго сям'я, бацькі і дзеці будуць ведаць, пра што думаюць і што гавораць пра іх людзі, калі ім пачнуць сніцца сны, як “сляпы ўбачыў гэтую справу і ўсё глухому распавёў, як бязрукі выхапіў кінжал і пабег за бязногім”, упэўнены, багата хто з іх скажа - не, хіба па жыцці гэта мне трэба?

фотаздымак: Радыё Свабода

Гомельская Вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры