"Зялёныя" прадставілі новы модны трэнд у Светлагорску (+фота, відэа)

02.09.2016

Халат для хімабароны, рэспіратар і супрацьгаз - такі строй дэманстравалі актывісты партыі "Зялёныя" на агітацыйным пікеце ў падтрымку кандыдата ў парламент Юрыя Ляшэнкі ў Светлагорску. Менавіта так, на думку актывістаў,  будуць хадзіць жыхары Светлагорску, калі ўлады не зменяць тэхналогію адбельвання цэлюлозы на заводзе беленай цэлюлозы, які зараз будуецца ў горадзе кітайцамі. Актывісты ініцыятыўнай групы па супрацьдзеянню будаўніцтву завода і сябры партыі "Зялёныя" прапаноўваюць замест вельмі шкоднай тэхналогіі адбельвання цэлюлозы хлорам, адбельваць яе кіслародам, нашмат больш бяспечным для навакольнага асяроддзя спосабам. Гучала на пікеце кандыдата і актуальная тэма будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы. Актывісты раздавалі мінакам ўлёткі са сваімі пярэчаннямі будаўніцтву.

На пікеце пабывала карэспандэнтка сайта "Гомельская вясна" Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры