Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў індывідуальную скаргу маці Юрыя Захаранкі Ульяны і яго дачкі Алены, якую тыя накіравалі ў 2014 годзе. Па выніках яе разгляду, КПЧ прызнаў парушэнне правоў зніклага міністра ўнутраных спраў, а таксама правоў яго сваякоў. Гэтае рашэнне 11 красавіка атрымалі юрысты Беларускага дакументацыйнага цэнтру і распавялі пра яго 13 красавіка падчас прэс-канферэнцыі.

Камітэт па правах чалавека ААН лічыць, што Беларусь, якая з’яўляецца ўдзельніцай Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, парушыла права Юрыя Захаранкі згодна з артыкуламі 6 (права на жыццё),  7 (забарона катаванняў і жорсткага бесчалавечнага абыходжання), 9 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць) Пакту. У адносінах да Ульяны і Алены Захаранка Камітэт ААН прызнаў парушэнне іх права быць абароненымі ад катаванняў (арт. 7 Пакту).  

Гэтае рашэнне КПЧ ААН абавязвае дзяржаву правесці эфектыўнае расследванне, даць адэкватную інфармацыю пра яго рэзультаты і, у канчатковым выніку, пераследваць у судовым парадку і пакараць вінаватых у знікненні Юрыя Захаранкі. Таксама КПЧ абавязаў забяспечыць адэкватную кампенсацыю сваякам зніклага палітыка.

Як адзначыла падчас прэс-канферэнцыі адна з аўтараў звароту ў КПЧ, юрыстка Беларускага дакументацыйнага цэнтру Таццяна Агеева, пасля атрымання афіцыйнага перакладу юрысты арганізацыі зоймуцца імплементацыяй рашэння шляхам накіравання зваротаў у Міністэрства замежных спраў, Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру ды іншыя інстанцыі. 

Па словах кіраўніцы БДЦ Раісы Міхайлоўскай, некалькі дзён таму было накіравана яшчэ адно індывідуальнае паведамленне ад імя Ульяны Захаранкі ў КПЧ ААН. Гэтая скарга датычыцца справы аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым. У ёй маці зніклага палітыка абгрунтоўвае сваё права на судовае разбіральніцтва, якое не можа забяспечыць Рэспубліка Беларусь.

Нагадаем, расследаванне крымінальнай справы па знікненні Юрыя Захаранкі даўно не вядзецца, ажыццяўляецца толькі імітацыя расследавання. Пры гэтым уся праца следства зводзіцца да рэгулярнага прадаўжэнню тэрміну папярэдняга расследавання на 3 месяцы, пра што сваякам рэгулярна адпраўляюцца адпаведныя паведамленні. Беларускі дакументацыйны цэнтр мае 34 такія адказы, якія паміж сабой амаль ідэнтычныя. Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры