Гамельчукі выказваюць салідарнасць з пераследуемай журналісткай (+фота)

14.04.2017
Ларыса Шчыракова
Ларыса Шчыракова

Прадпрымальнікі рынку “Цэнтральны” перадалі грашовую дапамогу (250 рублёў) журналістцы -фрылансеру Ларысе Шчыраковай. Збор дапамогі распачаўся пасля 25 сакавіка, марша недармаедаў II, які асвятляла незалежная журналістка. За сваю журналісцкую працу Ларысу Шчыракову аштрафавалі цягам месяца на 1800 рублёў, а міліцыянты пагражалі адабраннем сына.

“Я вельмі ўдзячна людзям за дапамогу, - кажа Ларыса Шчыракова, - вельмі прыемна здзіўлена, што грамадства пакрысе мяняецца. Раней усе былі моцна адасоблены, атамізаваны, жылі па прынцыпу “мая хата з краю”, а цяпер вось праяўляюць салідарнасць з рэпрэсаванай журналісткай і такім чынам выказваюць сваё стаўленне да пераследу яе міліцыяй і судом. Вельмі важна адчуваць падтрымку грамадства, адразу пераконваесься, што твая праца не застаецца незаўважанай. Дарэчы, пасля суду 12 красавіка да мяне таксама падышла прадпрымальніца Людміла і перадала 100 рублёў. Канешне, гэта вельмі кранальныя моманты”.

Пасля суду над журналісткай. 12 красавіка

"Станем за журналістыку". 

Грашовую дапамогу перадаў журналістцы былы прадпрымальнік, сябра партыі АГП Уладзімір Няпомняшчых:

“Прадпрымальнікі прасілі не называць іх прозвішчы, бо баяцца рэпрэсій з боку ўлады, бо яна не любіць калі людзі аб’ядноўваюцца, калі людзі неабыякавыя, аказваюць дапамогу адзін адному. Разам мы сіла, хопіць баяцца, час супраціўляцца”.

Уладзімір Няпомняшчых

13 красавіка грамадска-палітычныя актывісты Рэчыцы павіншавалі журналістку з днём народзінаў прама ў зале паседжанняў, дзе адбываўся чарговы суд над Ларысай Шчыраковай за, нібыта, “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. Рашэнне суддзі Пырх аштрафаваць журналістку на 30 базавых, прысутныя сустрэлі воклічам “Ганьба”.

Кубак "Лепшай журналістцы ад "дармаедаў"

Аўтар: Ганна Кавальчук

Фота Андрэй Мядзведзеў

Гомельская вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры