Зь цягніка зьнялі і затрымалі актывіста з Гомля Андрэя Стрыжака

15.04.2017
Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак быў завочна пакараны 10 суткамі арышту гомельскім судом.

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Яўгенія Стрыжак:

«Андрэя затрымалі на мяжы. У гэтыя хвіліны яго здымаюць зь цягніка Вільня — Менск. Як і калі ён трапіць у ізалятар у Гомлі, я пакуль ня ведаю.

Upd: Затое цяпер я ведаю, што вышук аб’яўляюць ня толькі па крымінальных справах, але і па адміністратыўных. Што касуе сам сэнс адміністратыўнай вытворчасьці і ператварае яе ў крымінальны перасьлед».

Паводле другога допісу Юрыя Меляшкевіча, Андрэя Стрыжака затрымалі ў Маладэчне, куды ён даехаў на цягніку зь Вільні.

«Андрэй Стрыжак вярнуўся на Радзіму, але ўжо за 10 хвілін да прыпынку ў Маладэчне капітан-памежнік Рубан Аляксандар Мікалаевіч паведаміў, што Андрэй мусіць выйсьці. Магчыма, бліжэйшыя 10 сутак наш сябар правядзе ў Маладэчне...»

​Андрэй Стрыжак — каардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП). Таксама Андрэй Стрыжак вядомы як валянтэр ініцыятывы «Гуманітарны маршрут «Беларусь — АТА».

Upd: Андрэй Стрыжак паведаміў, што ўжо знаходзіцца на волі.

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры