Прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак арыштаваны на дзесяць сутак

18.04.2017
Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

Каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Там Андрэй Стрыжак даведаўся, што пастанова аб ягоным арышце з 17 сакавіка знаходзіцца ў Раённым аддзеле ўнутраных спраў, паведамляе партал http://praca-by.info.

Гомельскага актывіста Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Андрэя Стрыжака 17 сакавіка суд завочна арыштаваў на 10 сутак за «несанкцыянаваны мітынг» (стыхійны сход на ганку суду Цэнтральнага раёну ў Гомелі: 21 лютага заля пасяджэньняў не зьмясціла ўсіх тых, хто прыйшоў на суд «дармаеда» Аляксандра Сямёнава супраць падатковай). Андрэй Стрыжак накіроўваў ліст пра тое, што знаходзіцца за мяжой, аднак суд не палічыў гэтую прычыну істотнай для пераносу пасяджэньня. Касацыйная скарга таксама не прывяла да перагляду пастановы суду.

Калі 15 красавіка Андрэй Стрыжак вярнуўся ў Беларусь, ён зьвярнуўся і ў Цэнтральны РАУС Гомеля, і ў раённы аддзел міліцыі, але там не знайшлі адпаведных дакумэнтаў.

І толькі калі 17 красавіка актывіст запатрабаваў у судзе Цэнтральнага раёну матэрыялы справы, высьветлілася, што пастанова знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС. Зьявіўшыся туды па сваёй волі, Стрыжак накіраваўся адбываць адміністрацыйны арышт 10 сутак.

Сваё жаданьне адбыць арышт, нягледзячы на адсутнасьць ініцыятывы праваахоўных органаў, актывіст пракамэнтаваў для praca-by.info:

— Калі я цяпер не адседжу гэтыя дзесяць сутак, то яны будуць вісець нада мной дамоклавым мечам. Мяне змогуць арыштаваць у любы момант: напрыклад, пры выезьдзе за мяжу. Гэта ня «яўка з павіннай»: я працягваю лічыць арышт парушэньнем маіх правоў: на свабоду сходаў, свабоду слова, на справядлівы суд — і буду абскарджваць пастанову суду ў міжнародных органах.

Як паведамляе Радыё Свабода, на знак пратэсту супраць парушэньня сваіх правоў Андрэй Стрыжак абвясьціў галадоўку.

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры