Судовае разбіральніцтва ў дачыненні да Таццяны Рэвяка не павінна стаць прыкладам пераследу і запалохвання

Фонд дамоў правоў чалавека звярнуўся да старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска, у якім 18 красавіка будзе разглядацца справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

У звароце падкрэсліваецца, што  “Таццяна Рэвяка - прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека ім. Б. Звозскова і сябра Праваабарончага цэнтра "Вясна". Спадарыня Рэвяка з'яўляецца праваабаронцай, якая добра вядомая ў Беларусі і за яе межамі за сваю актыўную працу па абароне ахвяраў парушэнняў правоў чалавека і іх сем'яў, а таксама за працу па абароне правоў усіх людзей у Беларусі”.

Таццяна Равяка была затрыманая 26 сакавіка 2017 года ў той момант, калі яна правамерна ажыццяўляла маніторынг мірных пратэстаў у Мінску. Пасля затрымання яна была дастаўлена ў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска, дзе яе пратрымалі тры гадзіны.

“Судовае разбіральніцтва ў дачыненні да Таццяны Рэвяка не павінна стаць прыкладам пераследу і запалохвання, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы, журналісты і іншыя грамадзянскія актывісты, якія ажыццяўляюць маніторынг за пратэстамі ў Беларусі. Падобныя факты пераследу, на нашу думку, паказваюць на тое, што абвінавачанне, вылучанае супраць Таццяны Рэвяка ў цяперашні час, звязана не з якімі-небудзь неправамернымі дзеяннямі, а выкарыстоўваецца ў якасці карнай меры ў адказ на яе прафесійную дзейнасць” – адзначаецца ў Звароце Фонда дамоў правоў чалавека.

Нагадваючы аб праве Таццяны Рэвяка прымаць удзел у мірных сходах і весці назіранне падчас мірных акцый пратэсту згодна з нормамі міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, Фонд дамоў правоў чалавека нагадвае суду пра міжнародныя абавязацельствы, прынятыя на сябе Рэспублікай Беларусь.

“Мы таксама інфармуем Суд аб тым, што любыя крымінальныя і адміністрацыйныя меры пакарання ў дачыненні да Таццяны Рэвяка будуць разглядацца як непрапарцыйныя і парушаючыя нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Такім чынам, мы лічым, што важная роля Суда ў забеспячэнні правасуддзя ў дачыненні да Таццяны Рэвяка, а таксама ўсіх астатніх удзельнікаў мірных дэманстрацый пратэсту, якім былі прад'яўленыя аналагічныя абвінавачванні, заключаецца ў тым, каб зняць усе абвінавачванні, якія прад'яўляюцца ў сувязі з удзелам у вышэйзгаданых акцыях пратэсту і назіраннем за імі” – падкрэсліваецца ў звароце “Аб адміністрацыйным пераследзе Таццяны Рэвяка”.

Зварот падпісаў кіраўнік праграмы адвакатавання Фонда дамоў правоў чалавека Фларыян Ірмінгер.

Зварот Фонда дамоў правоў чалавека  “Аб адміністрацыйным пераследзе Таццяны Рэвяка”


Таццяна Равяка была затрыманая 26 сакавіка і дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска, дзе яе пратрымалі тры гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі і яна іх не падпісвала.

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

Файлы

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры