Адсядзеўшы 14 сутак актывіст звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека

18.04.2017
На фота: Віктар Рубцоў справа
На фота: Віктар Рубцоў справа

Гомельскі актывіст Віктар Рубцоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Ён сцвярджае, што арыштаваўшы на 14 сутак за ўдзел у Маршы НЕдармаедаў у Гомелі, беларускія ўлады парушылі яго правы на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і мірны сход, гарантаваныя артыкуламі 14, 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ён заявіў, што суд належным чынам загадзя не паведаміў яму аб яўцы ў суд, СМС-паведамленне аб маючым адбыцца судовым пасяджэнні суд накіраваў за некалькі гадзін да яго правядзення.

"Я фізічна не змог прысутнічаць у судзе, тым не менш, суд вынес завочную, без майго ўдзелу пастанову аб маім арышце. Суд пазбавіў мяне права на дастатковы час для падрыхтоўкі абароны, а таксама права на абарону, што раскрывае парушэнне права на справядлівы суд", - напісаў у КПЧ ААН актывіст.

"Пераследуючы мяне за ўдзел у мірным сходзе і выказванні меркавання, суд не змог прадэманстраваць, для дасягнення якой мэты ён абмяжоўвае мае правы. Суддзя дакладна ведае, што любое абмежаванне правоў грамадзян павінна быць не толькі прадугледжана законам, але і павінна адпавядаць строгім крытэрам неабходнасці і суразмернасці", - заявіў на міжнародным узроўні Віктар Рубцоў.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамог падрыхтаваць скаргу ў ААНаўскі Камітэт лічыць, што беларускія ўлады арыштам актывіста засведчылі сваё стаўленне да правоў чалавека - справядлівы суд, удзел у мірным сходзе і як следства свабода выказвання меркавання.

Ён дадаў, што гэта першая скарга ў КПЧ ААН па падзеям, звязаным з акцыямі пратэстаў. Усяго за ўдзел у так званых Маршах НЕдармаедаў ў рэгіёне рэпрэсіям падвергліся 27 чалавек. Па кожным факце будуць пададзеныя скаргі ў ААНаўскі Камітэт, так як актывісты не вераць у беларускае правасуддзе.

Гомельская Вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры