Жыхарка шматкватэрнага дому ў Гомлі: Мы жывем у свінскіх умовах (+відэа)

18.04.2017
Шматкватэрны дом вул.Урыцкага, 14
Шматкватэрны дом вул.Урыцкага, 14

Жыхарка шматкватэрнага дома (камуналкі) па вуліцы Урыцкага, 14 у Гомлі Аксана Філіпенка вось ужо 6 гадоў прынцыпова адмаўляецца плаціць за капрамонт, тэхнічнае абслугоўванне дома і прыборку месцаў агульнага карыстання, пра што ў свой час афіцыйна паведаміла мясцоваму ЖРЭУ і ў Міністэрства ЖКГ.  Яна пераканана, што вышэйпералічаныя паслугі ЖРЭУ не аказвае: дому ужо 50 год, за гэты час было аніводнага капітальнага рамонту, а  двор і пад’езды прыбіраюць толькі два разы на год.  У доме цячэ дах, прамярзаюць тарцовыя сцены, у пад’ездах і кватэрах – чорныя, аблупленыя сцены, грыбок. Каналізацыйныя сцёкі цякуць у падвал - у пад’ездах смурод. Дарогі да пад’езду ўсе ў выбоінах і калдобінах, няма магчымасці пад’ехаць на транспарце. Кепска выглядае і фасад дома: аблупленая тынкоўка, грыбок, іржавыя сцёкавыя трубы.

У адказ на шматлікія звароты і скаргі ў КЖРЭУП “Навабеліцкае”, адміністрацыю Навабеліцкага раёна, гарвыканкам, аблвыканкам, міністэрства ЖКГ, пракуратуры ўсіх узроўняў чыноўнікі даюць толькі фармальныя адпіскі, альбо звароты вяртаюцца ў тыя інстанцыі, на якія скардзяцца людзі, адкуль жыхарам паведамляюць што грошы на іх дом выдаткоўваліся і рамонтныя працы праводзіліся.

Жыхары перакананы, што грошы на камрамонт выдаткоўваюцца безгаспадарліва, а ажыццявіць кантроль за выдаткамі на рамонт і тэхабслугоўванне жыхары дома не могуць, бо інфармацыя на што і якія сумы выдаткаваны,  непразрыстая і не агучваецца чыноўнікамі.

Падрабязнасці ў матэрыяле карэспандэнткі сайта “Гомельская вясна” Ларысы Шчыраковай

Гомельская вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры