За адну ўлётку прафсаюзнага актывіста арыштавалі на 15 сутак

19.04.2017
Мікалай Новік
Мікалай Новік

Суд Мазырскага раёна 18 красавіка вынес пастанову аб пакаранні арыштам на 15 сутак сябра незалежнага прафсаюзп РЭП Мікалая Новіка. Як паведамляе ў фэйсбуку актывіст Dzianis Rabianok:

“Фармальна - за публічны заклік да ўдзелу ў недазволеным масавым мерапрыемстве - "маршы недармаедаў" 26 сакавіка ў Мазыры (арт. 23.34 КаАП), а насамрэч затое, што пенсіянер наклеіў толькі адну ўлётку.

26 сакавіка ўлады Мазыра арганізавалі на цэнтральнай плошчы Леніна велагонкі. Аднак некалькі дзясяткаў жыхароў стыхійна выйшлі на плошчу.

Раней, 11 красавіка, за тую ж самую акцыю, суд Мазырскага раёна  прыняў рашэнне прызнаць 73-гадовага мясцовага жыхара інваліда другой групы Рыгора Крывіцкага вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства згодна з арт. 23.34 КоАП. Яго пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь (460 рублёў)

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры