“З рэчамі – на выхад!” або Каму чакаць пратаколаў за Першамай?

Пад час разгляду судом Цэнтральнага раёна Мінска адміністрацыйнай справы лідэра руху “Разам” Вячаслава Сіўчыка стаў вядомы змест аднаго з дакументаў, які быў далучаны да матэрыялаў справы палітыка.

Гэта рапарт на імя начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска палкоўніка Артура Шахлая аб правядзенні 1 траўня ў Мінску несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы.

“1 траўня ў 14-00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска сабралася група грамадзян у колькасці каля 200 чалавек для правядзення несанкцыянаванага мітынгу без адпаведнага дазволу Менгарвыканкама, з мэтай публічнага абмеркавання паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў, пры гэтым выкрыквалі лозунгі “Жыве Беларусь” і “Баста” – паведамляецца ў рапарце.

Далей падаецца спіс некаторых удзельнікаў мітынгу, якіх ідэнтыфікавалі супрацоўнікі міліцыі. Верагодна, што на ўсіх гэтых грамадзян былі пададзены рапарты і зараз рыхтуюцца пратаколы правапарушэння.

Сярод іх:

Уладзімір Някляеў;

Леанід Кулакоў;

Марына Адамовіч;

Славамір Адамовіч;

Ніна Багінская;

Юрый Губарэвіч;

Уладзімір Няпомняшчых;

Андрэй Церашкоў;

Кірыл Цыганок;

Андрэй Шарэнда;

Зміцер Сільчанка;

Аляксей Клюшнічэнка;

Алена Талстая.

Частка актывістаў і ўдзельнікаў мітынгу  – Максім Вінярскі, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель і Наталля Папкова – ужо асуджаная. 

Адміністрацыйны пратакол з Цэнтральнага РУУС атрымала і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Астатнім жа з гэтага спісу суровая беларуская рэчаіснасць можа прапанаваць толькі адно: “З рэчамі – на выхад, у суд!

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры