Журналістка Ларыса Шчыракова: Здымала, здымаю і буду здымаць

19.05.2017
Падчас суду. Аўтар: Барыс Анікееў
Падчас суду. Аўтар: Барыс Анікееў

У Гомлі адбыўся ўжо 5  сёлета адміністрацыйны працэс  у дачыненні журналісткі - фрылансера Ларысы Шчыраковай. Яе судзілі па артыкулу 22.9 КоАп за, нібыта, “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Суддзя суду Гомельскага раёну Аляксандр Сусла пакарал фрылансера 35 базавымі штрафа за асвятленне санкцыянаванага мітынга, прысвечанага 1 мая – міжнароднаму дню салідарнасці працоўных з якога Ларыса Шчыракова ажыццяўляла онлайн – трансляцыю на сайт тэлеканала “Белсат”.

Здымала, здымаю і буду здымаць, - пракаментавала журналістка чарговы штраф, - і буду такім чынам дамагацца адмены абсурднага закона, які прадугледжвае адказнасць за журналісцкую дзейнасць як такую, што на маю думку анахранізм, абсурднасць і проста помста ўлады журналісту за праўду. Хіба я вінаватая, што людзі на мітынгу казалі, што немагчыма ўладкавацца на працу, што правы працоўных сістэматычна парушаюцца, што да людзей ставяцца як да рабоў ці быдла? А можа я вінавата ў тым, што санкцыянаваны мітынг улады пераўтварылі ў здзек над арганізатарамі і наведвальнікамі, зладзіўшы фактычна такі шмон на ўваходзе, які дарэчы хіба толькі ў міліцыі ці турме ў дачыненні да правапарушальнікаў ці злодзеяў? Гэта ж не я зрабіла, гэта робіць сама ўлада – дыскрэдытуе сябе. Лічу, што маю права не падпарадкоўвацца закону, які супярэчыць канстытуцыі РБ і міжнароднаму праву”.

 “Права на збор і распаўсюд інфармацыі, канечне, не абсалютнае, - адзначае праваабаронца Леанід Судаленка. – яно можа абмяжоўвацца ў наступных выпадках: калі парушае правы і свабоды іншых грамадзянаў, закранае здароўе ці маральнасць насельніцтва,  тэрытарыяльную цэласнасць ці бяспеку дзяржавы. Што з гэтага парушаецца стрымам Ларысы Шчыраковай з першамайскага мітынгу? Няма падстаў абмяжоўваць права на збор і распаўсюд інфармацыі. У кожным канкрэтным выпадку мала спасылацца на норму закона, суддзя павінны паказаць для дасягнення якой мэты абмяжоўваюцца правы грамадзянаў. Мала прапісаць абмежаванне ў законе, існуе яшчэ і іншае патрабаванне - дзеля чаго? Любы юрыст ведае – любое абмежаванне прадугледжана законам, у нас яно прадугледжана нацыянальным заканадаўствам, а вось другое ў нас ніколі не выконваецца – ніколі суддзя не кажа дзеля чаго ён абмежаваў права, ў дадзеным выпадку, на збор і распаўсюд інфармацыі”.

Журналістка мае намер абскардзіць рашэнне суду і надалей скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

 

Аўтар Ганна Кавальчук

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры