Прафсаюз РЭП заклікаў зьняць з Комліка і Фядыніча «ўсе беспадстаўныя абвінавачаньні»

08.08.2017 Крыніца: Радыё Свабада

Рада Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у заяве ад 7 жніўня заклікала спыніць крымінальны перасьлед свайго лідэра Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, і старшыні менскай гарадзкой арганізацыі, галоўнага бухгальтара Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай, перадае БелаПАН.

У дачыненьні да Фядыніча і Комліка распачатая крымінальная справа за «ўхіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйных памерах». «Рада прафсаюзу лічыць гэтую акцыю ўладаў выключна палітычнай, зьвязанай перш за ўсё з актыўнай дзейнасьцю прафсаюзу і ягонага лідэра па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзянаў, — гаворыцца ў заяве РЭП. — Гэтыя дзеяньні ўладаў накіраваныя на ліквідацыю незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і груба парушаюць Канвэнцыю МАП № 87 „Аб свабодзе абʼяднаньняў“».

Аўтары заявы патрабуюць неадкладна вызваліць Ігара Комліка, спыніць крымінальны перасьлед Фядыніча і Комліка, зьняць зь іх «усё беспадстаўныя абвінавачваньні», спыніць «умяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюзу».

Паводле РЭП, 2 жніўня супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю правялі ператрусы ў офісах РЭП, Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП), у кватэрах Фядыніча і Комліка, а таксама старшыні БНП Мікалая Зіміна, сакратаркі-скарбніцы БНП Сьняжаны Грыневіч, былой кіраўніцы сайту praca-by.info Натальлі Пічужкінай, канфіскавалі ўсе цьвёрдыя дыскі кампутараў, арыштавалі офіс РЭП і асабістую маёмасьць Фядыніча і Комліка.

3 жніўня 11 праваабарончых арганізацыяў выступілі з заявай, у якой патрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны перасьлед Фядыніча і Комліка, назвалі Комліка палітвязьнем і патрабавалі неадкладнага вызваленьня.

4 жніўня намесьнік старшыні Камітэту дзяржкантролю, кіраўнік дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Ігар Маршалаў заявіў газэце «Советская Белоруссия», што палітычнага падтэксту ў гэтай крымінальнай справе няма.

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры