Жыхары вуліцы Цімафеенка пратэстуюць супраць ушчыльнення (+ фота і відэа)

11.08.2017

Жыхары вуліцы Цімафеенка ў Гомлі сабраліся на стыхійны сход каб выказаць сваё абурэнне і паставіць подпісы пад калектыўным зваротам у гарвыканкам супраць будаўніцтва шматкватэрнага дома на месцы зялёнай зоны і дзіцячай пляцоўкі. Прысутныя на сходзе мяркуюць, што чыноўнікі такім чынам пазбаўляюць іх права на паўнавартасны сямейны адпачынак недалёка ад сваіх дамоў.

Гэта ўжо другая спроба гарадскіх улад паставіць на вуліцы Цімафеенка шматкватэрныя дамы. Што праўда, на гэты раз толькі адзін. Але жыхары перакананы, што неўзабаве будуць пабудаваны і яшчэ два дамы, таму маюць намер супрацьдзейнічаць ушчыльненню.

На сходзе была абрана ініцыятыўная група для каардынацыі дзеянняў жыхароў вуліцы Цімафенка па абароне зялёнай зоны і дзіцячай пляцоўкі.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Фота і відэа: аўтара

Гомельская вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры