Сваякі асуджаных за наркотыкі дамагаюцца перагляду судовых спраў (+ фота)

12.08.2017

У Гомлі ля храма Пятра і Паўла актывісты грамадскай ініцыятывы “Матчын рух 328”, якая аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за наркотыкі, правяла флэшмоб “Супольная малітва за асуджаных”. Падчас акцыі каля 50 чалавек з розных гарадоў Беларусі трымалі партрэты сваіх асуджаных сваякоў, распавядалі журналістам, блогерам, мінакам пра акалічнасці судовых спраў. Праз такія акцыі актывісты “Матчынага руху” хочуць працягнуць увагу грамадскасці да праблемы несправядліва асуджаных за наркотыкі  і велізарных турэмных тэрмінаў.

“Мы хочам каб на нас звярнулі ўвагу, перагледзелі справы, бо большасць з іх сфабрыкаваны, альбо дзяцей папросту падставілі міліцыянты, – кажа Таццяна Кулікова з Мазыра, маці асуджанага Паўла Кулікова. -  Нашы дзеці сядзяць такія тэрміны, якія проста несувымерны іх учынку. Улада не разумее, што калі нашы дзеці выйдуць пасля такіх тэрмінаў з турмы, яны не будуць мець аніякай будучыні, яны ўсе будуць страчаны для грамадства. Майго сына пасадзілі на 8 гоадоў яшчэ 2010 годзе. Мой сын, канешне, вінаваты, але не да такой ступені каб даваць яму 8 гадоў. Ён згубіў усё: вучобу ва ўніверсітэце, сям’ю, дзіцёнка, лічыце, усё. Мы – маці, вельмі просім каб перагледзелі кожную справу, каб пакаранне было сувымерна зробленаму”.

“Мы ездзім па ўсім гарадам Беларусі, дзе праходзяць такія акцыі, молімся супольна за нашых родных, - кажа Таццяна Палішчук з Магілёва. -  Мы молім, вымольваем  нашых дзяцей у Бога, молімся за кіраўніцтва нашай краіны, каб іх сэрцы змякчыліся і каб яны далі нашым дзецям. братам, сёстрам шанец. У нас у Магілёўскай вобласці багата зараз асуджаных дзяўчат: ад 15 гадоў. Уявіце, пятнаццацігадовым дзяўчатам даюць па 8 – 10 лет турмы, гэта проста ў галаве не ўкладываецца”.

Падобныя акцыі ўжо адбыліся ў Горадні, Менску, Вітэбску і Магілеве.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Belsat.eu

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры