Фрылансера Жукоўскага будуць судзіць у Жлобіне за “інтэрв’юіраванне жыхароў вёскі Пірэвічы”

07.09.2017
Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў з Жлобінскага РАУС адміністрацыйны пратакол  за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” —  паводле часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.

Участковы інспектар раённага аддзелу міліцыі Міхаіл Патапенка ўказаў у пратаколе, што 16 жніўня Жукоўскі праводзіў “інтэрв’юіраванне жыхароў вёскі Пірэвічы”. Гэтыя інтэрв’ю былі  ім “выкарыстаныя ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Адсюль і выснова: “незаконна вырабіў і распаўсюдзіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі”.

“Міліцыянты не абцяжарваюць сябе хоць нейкімі аргументамі абгрунтавання парушэння. Каб “распаўсюдзіць прадукцыю СМІ” ў эфіры телеканала “Белсат”, мне трэба, як мінімум, мець пад рукою тэлестудыю і перадатчык. Ні таго, ні іншага ў мяне няма. Нягледзячы на абсурднасьць, падобныя пратаколы праходзяць у судах, фрылансераў штрафуюць, а міліцыя  паляпшае паказнікі барацьбы з правапарушэннямі”, — сказаў  службе маніторынгу  ГА “БАЖ” фрылансер Жукоўскі.

Сёлета гэта ўжо восьмы адміністрацыйны  пратакол у дачынені да Кастуся Жукоўскага. Паводле пяці з іх Жукоўскі аштрафаваны на 5 060 рублёў. Дзве адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 22.9 КаАП, ініцыяваныя Лоеўскім  і Лідскім райаддзеламі міліцыі, былі спыненыя з  прычыны  зыходу тэрмінаў для вынясення пакарання.

Усяго за апошнія тры гады гомельскага журналіста-фрылансера  Жукоўскага 17 разоў каралі штрафамі за працу без акрэдытацыі. Агульная сума спагнанняў, паводле цяперашняга курсу, перавысіла ў эквіваленце 6 тысяч долараў.

Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры