Мікалай Пешко : Нас хочуць зрабіць рабамі (+фота)

08.09.2017
Мікалай Пешко
Мікалай Пешко

Суддзя суду Цэнтральнага раёну Сяргей Кармановіч вынес рашэнне пакараць штрафам у 20 базавых актывіста Мікалая Пешко за раздачу на вуліцы Савецкай буклетаў супраць выкарыстання смяротнага пакарання ў Беларусі. Сп. Пешко, нібыта, парушыў закон “Аб масавых мерапрыемствах”.  Раздачу буклетаў зладзілі на пачатку жніўня праваабаронца Леанід Судаленка, актывісты АГП Уладзімір Непомняшчых і Мікалай Пешко. За некалькі тыдняў да гэтага  сп. Пешко звярнуўся ў гарвыканкам па дазвол на правядзенне пікета “Супраць смяротнага пакарання”. Па фармальнай прычыне гарвыканкам не дазволіў правядзенне пікета.

“У афіцыйным адказе чыноўнікі пазначылі, каб Мікалай Пешко мог пастаяць з плакатам “Не смяротнаму пакаранню”, яму трэба заключыць дамову з міліцыяй, каб яго ахоўвала, хуткай дапамагай, раптам каму кепска стане і камунальнікамі, бо, напэўна, ён збіраўся там пакінуць пасля сябе гару смецця, - каментуе праваабаронца Леанід Судаленка. -  Што да сённяшняга працэсу, патрэбна, відаць, казну папаўняць зусім спустошаную. І, канешне, гэта парушэнне права на мірныя сходы, бо, паводле канстытуцыі РБ, грамадзяне маюць права ладзіць пікеты на актуальныя для іх і грамадства тэмы.  Чыноўнікі, са свайго боку, чыняць перашкоды рэалізацыі гэтага права. У гэтым выпадку грамадзянін мае маральнае права рэалізаваць сваё права і без адмысловага дазволу чыноўнікаў, бо можна напісаць любыя бязглуздыя паперкі і распараджэнні”.

Адміністрацыйны працэс фактычна апынуўся закрытым, бо апроч Мікалая Пешко ніхто не змог трапіць на працэс. Суддзя Кармановіч нікога не пусціў у кабінет, дзе разглядалася справа, матывуючы сваё рашэнне спазненнем людзей, якія прыйшлі падтрымаць актывіста. Група падтрымкі на знак пратэсту, напісалі скаргу на суддзю Кармановіча у кнігу скаргаў і прапаноў суду Цэнтральнага раёну.

“Гэта прэсінг на актывістаў, хочуць усіх зрабіць рабамі. Выйшаў на вуліцу, выказаў сваё меркаванне – нясі адказнасць”,  - пракаментаваў рашэнне суду сп. Пяшко.

Мікалай Пешко мае намер абскардзіць рашэнне суду Цэнтральнага раёну ў абласным судзе і падаць скаргу і камітэт па правах чалавека ААН.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Гомельская вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры