Беларусы знаёмяцца з аргументамі супраць смяротнага пакарання Фота

Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.  Мінакі цікавяцца інфармацыяй пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, многія задаюць пытанні, уступаюць у дыскусіі.

Гомель

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка правялі інфармацыйную акцыю з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. Падчас акцыі, якая прайшла на тэрыторыі супермаркета "Еўраопт" 8 кастрычніка, праваабаронцы раздалі мінакам каля двухсот тэматычных буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.

"Мы працавалі ў супермаркеце "Еўраопт", што ў 17-м мікрараёне Гомеля, гэта найбольш буйная крама, дзе пакупнікі з цікавасцю ставяцца да матэрыялаў, якія мы распаўсюджваем у апошні час. Людзі з задавальненнем бралі буклеты, дзякавалі, асобныя нават спрабавалі ўступіць у дыскусію на тэму смяротнага пакарання. Бачна, што гэтая тэма ўжо не так адмоўна ўспрымаецца ў грамадстве, здаецца беларусы гатовы весці дыскусію на гэты конт”, - падзяліўся сваімі ўражаннямі Анатоль Паплаўны.

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Гомелі 8 кастрычніка 2017 года
Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Гомелі 8 кастрычніка 2017 года

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Гомелі 8 кастрычніка 2017 года

 Баранавічы

На цэнтральным кааператыўным рынку рынку і іншых людных месцах горада праваабаронцы “Вясны” Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык раздавалі ўлёткі і буклеты прысвечаныя тэме смяротнага пакарання. А ў гэты дзень прадпрымальнік Мікалай Чарнавус у падтрымку акцыі наладзіў раздачу наведвальнікам рынка смачную пярловую кашу.

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Баранавічах 8 кастрычніка 2017 года

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Баранавічах 8 кастрычніка 2017 года

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Баранавічах 8 кастрычніка 2017 года

Бяроза

У нядзелю бярозаўскія сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна» ў рамках Тыдня барацьбы супраць смяротнага пакарання распаўджвалі на вялікім базары Бярозы сярод жыхароў раёну і гасцей буклет "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". Меркаванні ў людзей былі самыя розныя. Шмат было тых, хто казаў, што яны "За смяротнае пакараньне".

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Бярозе 8 кастрычніка 2017 года

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Бярозе 8 кастрычніка 2017 года

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Бярозе 8 кастрычніка 2017 года

Светлагорск

Сябры Светлагорскай філіі “Вясны”, мясцовыя грамадскія актывісты з РАІК ды іншых арганізацый горада зладзілі акцыю па распаўсюду ўлётак прысвечаных тэме смяротнага пакарання сярод мінакоў горада. Каля гандлёвага цэнтра “Бярозкі” актывістамі было распаўсюджана амаль паўтысячы тэматычных буклетаў. Людзі па рознаму рэагавалі на акцыю. Большасць людзей бралі ўлёткі і казалі, што цалкам падзяляюць думку пра тое, што смяротнае пакаранне зараз выглядае як дзікунства. На жаль былі і такія, якія адмаўляліся браць улёткі і казалі, што яны за тое, каб забойцаў таксама забівалі. Суцяшала толькі тое, што такіх людзей было няшмат.

"Цікавымі аказаліся вынікі сваеасаблівага маніторынгу падчас акцыі: моладзь, якая нам сустрэлася, стоадсоткава выказалася супраць смяротнага пакарання, узгадваючы справу ў менскім метро і вынесены вырак; людзі сярэдняга веку ў большасці сваёй таксама выказвваліся супраць такой “барацьбы” са злачыннасцю. Аднак былі і такія, хто выказваўся супраць адмены смяротнага пакарання.  Сярод людзей сталага веку адбыўся раскол. Палова з іх катэгарычна супраць смяротнага пакарання па розных прычынах, а другая палова выказвалася катэгарычна “за” смяротнае пакаранне, маўляў, “ока за ока, зуб за зуб”, - паведамляе Алена Маслюкова.

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Светлагорску 8 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Светлагорску 8 кастрычніка 2017 года.

Смаргонь 

Раздача інфармацыйных буклетаў праводзілася на гарадскім прыпынку электрацягнікоў «Маладзёжны». Гэта месца было абрана таму, што ў нядзелю алсюль ў Менск масава вяртаюцца студэнты, якія прыязджалі да бацькоў на выходныя. Актывісты за кароткі час раздалі каля 200 буклетаў.

З большага рэагаванне было станоўчым. Адзінкі адмаўляліся браць улёткі па прычыне падтрымкі смяротнага пакарання. Склалася ўражанне аб зацікаўленасці моладзі пытаннем існавання ў краіне смяротнага пакарання. Цікава, што пасля адпраўлення электрацягніка была заўважана выкінутай на перон толькі адна ўлётка. Практыка ж паказвае, што у месцах вялікага збору людзей улёткі, якія не цікавяць, тут жа выкідваюцца.

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Смаргоні 8 кастрычніка 2017 года.

 Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Смаргоні 8 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйныя акцыі ў рэгіёнах працягваюцца.


Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры