Наведвальніца прэзентацыі фільма “Жоўты пясочак”: Тады былі баранамі і зараз засталіся (+ фота)

12.10.2017
Аляксей Туровіч
Аляксей Туровіч

12 кастрычніка ў Гомлі адбылася прэзентацыя фільма “Жоўты пясочак” рэжысёра Аляксея Туровіча па аповесці Васіля Быкава. Стужка распавядае пра сталінскія рэпрэсіі 30- гадоў у Беларусі. 6 чалавек “ворагаў народу” вязуць на расстрэл. Па дарозе гледачу распавядаюць гісторыю кожнага з іх: селяніна, былога царскага афіцэра, паэта, працоўнага, былога следчага НКУС і крымінальніка з Масквы.

Карэспандэнтка сайта “Гомельская вясна” Ларыса Шчыракова наведала прэзентацыю і пагутарыла з рэжысёрам фільма Аляксеем Туровічам.

Сп. Туровіч, чаму вы знялі гэту стужку?

Вельмі багата людзей загублена, расстраляна, невінаватых, сялян, працоўных, іншадумцаў.

Распавядзіце калі ласка гісторыю стварэння гэтай стужкі?

Яна была знята год таму. На здымкі, мантаж, агучванне зышоў год. Я зняў гэты фільм за свае ўласныя грошы. Сам жа напісаў сцэнар, выступіў прадзюсарам. А што рабіць? Тэма такая – што  нікому не патрэбна.

У чым актуальнасць фільма для цяперашняй Беларусі?

Народ і сёння зломлены. Калі казаць пра гэтую стужку, тады калі вязням загадалі выпіхваць з тхлані машыну - толькі адзін бандыт з Масквы адмовіўся гэта рабіць, а ўсе астатнія выскачылі з машыны і пачалі піхаць машыну, якая вязе іх на расстрэл. У машыне скончыўся бензін, кіроўцу паслалі па паліва, з вязнямі застаўся толькі адзін нкусавец, і яны маглі спакойна яго абяззброіць і ўцячы, але не зрабілі гэтага, а пакорліва чакалі, пакуль іх ізноў павязуць на расстрэл. Людзі настолькі надламаныя былі, што яны самі ідуць да гэтай машыны і выцягваюць сваю смерць.

Тое самае адбываецца і зараз? Людзі піхаюць машыну лукашызма?

Так, дакладна, аналогіі канешне есць у сучаснай Беларусі.

Чаму прэзентацыя адбываецца ў такой малой залі?

Так распарадзіліся мясцовыя чыноўнікі, я ўжо напісаў скаргу, што для дэманстрацыі фільма была вылучана заля на 20 месцаў. Нідзе не было афіш, я калі сёння прыйшоў, літаральна прымусіў іх павесіць афішу на ўваходзе. Калі толькі дамаўляліся месяц таму на прэзентацыю, абяцалі, што і гледачоў забяспечаць, але раптоўна сітуацыя змянілася, у дапамозе адмовілі, сказалі, каб усё рабіў сам. У Менску, дарэчы, ва ўсіх 18 кінатэатрах паказы прайшлі ў поўных залях. Хутка будзе ў Берасці прэзентацыя. Але, дзякаваць богу, што ў Гомлі ўсё ж такі людзі маюць магчымасць паглядзець гэты фільм.

Сп.Аляксей, ці маеце намер зрабіць беларускую агучку фільму?

Так, вядома, але патрэбны 6 тыс. долараў, багата людзей абяцалі дапамагчы, але так ніхто і не даў грошаў. Пачакайце, зробім і па - беларуску.

Як лічыце беларускае грамадства саспела да гэтага фільма?

Не, не саспела, яно надломлена.

Пасля прагляду, наведвальніца прэзентацыі Анастасія эмацыйна падзялілася ўражаннямі ад фільма з Аляксеем Туровічам: “Тады былі баранамі і зараз застаемся. Дзякуй вам вялікі. 6 мужыкоў вылезлі, па калена ў брудзе, выцягнулі машыну. Фільм вельмі актуальны цяпер. Ён паказвае якія мы. Хацелася бы каб мы неяк змяніліся, а што рабіць не ведаю. Хаця можа і я бы штурхала тую машыну. Аповесць Быкава выдатная.

Фільм будзе дэманстравацца да 18 кастрычніка ў кінатэатры “МініОн” па адрасу: пр. Кастрычніка, 95.

Гутарыла: Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Гомельская вясна


Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры