«Калі гэта не быў жарт – хлопцы мусяць паскардзіцца ў міліцыю», – праваабаронца пра збіццё на будоўлі ў Гомлі

09.11.2017

Відэа, на якім жанчына-брыгадзір на будоўлі ў Гомлі лупцуе сваіх падначаленых і ставіць іх на калені, набрала ў сацсетках больш за 400 тыс праглядаў.

На запісе бачна, як брыгадзірка б’е хлопцаў рамнём па азадках, прымушае ўстаць на калені і моцна лаецца. Адзін з іх выглядае пакрыўджаным, а іншы смяецца. Да канца не зразумела, ці была ўся сцэна паўжартаўлівай.

Як распавяла сама жанчына, ролік быў зняты ў будаўнічым упраўленні 107 на прадпрыемстве «Гомельпрамбуд» яшчэ тры гады таму.

«Гэта тры гады таму, без майго ведама выкінулі ў інтэрнэт, і гэты чалавек будзе пакараны, я напішу на яго заяву ў суд. Навошта гэта распаўсюджваць? Пакараць тады, можа, трэба было, а можа і не трэба – можа, я не маю рацыі. Зразумейце, быць брыгадзірам сярод мужчын – для гэтага патрэбныя нервы.

А калі людзі не зʼяўляюцца на працу і паводзяць сябе агідна, калі ідзе планёрка і ўвесь трэст і мэр горада на абʼекце, як да гэтага трэба было мне паставіцца? А той, хто гэта выкінуў у інтэрнэт, атрымае. Хай і я атрымаю, але і ён атрымае», – эмацыйна выказалася брыгадзірка ў інтэрвʼю kp.by.

У адміністрацыі будаўнічага ўпраўлення пацвердзілі, што «адбыўся такі казус», аднак на ўзроўні кіраўніцтва з сітуацыяй пакуль не разбіраліся.

Гомельскі праваабаронца з незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка каментуе інцыдэнт наступным чынам:

«Калі гэта быў не жарт паміж калегамі, а сапраўднае парушэнне іх правоў і гвалт над асобай, то хлопцы маюць права паскардзіцца ў праваахоўныя органы, патрабаваць прававой ацэнкі дзеянняў брыгадзіркі. Але мне падаецца, што на запісе яны смяюцца над тым, што адбываецца»

Паводле інфармацыі праваабаронцы, аналагічных выпадкаў, каб начальнік фізічна караў падначаленага, у Гомлі раней не было.

КА, belsat.eu

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры