Журналістаў Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса выклікаюць у міліцыю

09.11.2017

Нагодай для цікаўнасці з боку праваахоўных органаў стала відэа з суда над іншай гомельскай журналісткай Ларысай Шчыраковай, якую абвінавачвалі ў супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі па артыкуле 22.9.

— Сёння прыкладна ў 11 гадзін раніцы мне чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі Юрыем Варатніцкім. Ён паведаміў, што мне неабходна прыйсці ў Чыгуначны РАУС, каб даць тлумачэнні па матэрыялах праверкі, датычнай відэазапісу з суда Ларысы Шчыраковай. Таксама сказаў, што шукае Яўгена Меркіса ў сувязі з той жа праверкай.

Мне ўжо цяжка падлічыць які гэта выклік у міліцыю за гэты год. Такое ўражанне, што робіцца ўсё, каб стэрылізаваць інфармацыйную прастору Гомеля да ўзроўня мясцовых праўладных газет і тэлебачання. Зрабіць так, каб альтэрнатывы наогул не існавала і знішчыць якасную цікавую прэсу праз ціск на яе аўтараў, — дзеліцца ўражаннямі Марына Дарбышэўская. 

Ціск на незалежных журналістаў па ўсёй краіне набраў сілу з пачаткам роста пратэстных настрояў у грамадстве і «Акцый абураных беларусаў». Журналістаў-фрылансераў выклікаюць у міліцыю, прысуджаюць буйныя штрафы, канфіскуюць працоўнае абсталяванне, а часам нават садзяць на суткі.

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры