Хваля затрыманняў у Жлобіне: знікла сувязь з працаўніком завода і яго дзяўчынай
Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Жлобіне затрымалі прынамсі некалькі чалавек.
Сярод іх завадчанін БМЗ Аляксей Аўдзееў і яго дзяўчына. Яны жывуць у вёсцы Пірэвічы. Дома ў пары, а таксама ў іх бацькоў адбыліся вобшукі. Таксама вядома, што на дзяўчыну склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу. Як склаўся лёс Аляксея - пакуль невядома.
Акрамя таго, праваабаронцам вядома пра затрыманне як найменьш трох асобаў у Жлобіне за непадпарадкаванне міліцыі.
Вікторыя Воўк




