Рэзідэнту гомельскага тэхнапарку прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму

17.08.2023

Таксама ў Юрыя Ташкінава канфіскавалі мабільны тэлефон.

Юрыя абвінавачвалі ў распальванні варожасці і фінансаванні экстрэмісцкага фарміравання. Па версіі следства ён «пакідаў негатыўныя каментары адносна журналістаў дзяржСМІ, а таксама перавёў каля 100 долараў фонду салідарнасці Bysol.

Гомельскі абласны суд разглядаў гэтую справу ў закрытым рэжыме.

Юрый Ташкінаў быў рэзідэнтам Гомельскага тэхнапарку. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладанне для анлайн-пошуку выканаўцаў розных работ і паслуг.

Пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну гамяльчук у сацыяльных сетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўшчыны, якая была акупаваная ў пачатку вясны 2022 года.

Вікторыя Воўк

Відэа
Навіны партнёраў
Правы чалавека ў свеце
Партнёры
Радыё Свабода БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Наша Ніва