Праваабаронцу раяць шукаць ўладальніка паклёпніцкага сайта ў Лондане (копія дакумента)
Начальнік Чыгуначнага РАУС Гомеля Генадзь Хмарык раіць гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленка шукаць ўладальніка паклёпніцкага сайта ў Лондане. Адначасова вартаўнік закона ня ўбычыў складу адміністрацыйнага правапарушэння з нагоды публікацыі гэтым Інтарнэт-парталам паклёпніцкай інфармацыі ў дачыненні да мясцовых дэмакратычных актывістаў, спыніўшы адміністрацыйную справу.
"У ходзе праведзенай праверкі ўстаноўлена, што сайт, які цікавіць вас зарэгістраваны з IP-адрасы 46.23.77.119, які належыць тэрытарыяльна Інтэрнэт-правайдэру UK2, VPS.net (Нідэрланды). Фактычна сайт належыць Bo Bendtsen, які пражывае: London, One Canada Sgyare, Canaru Wharf, +442.079.871.200. Такім чынам, сервер і ўсе дадзеныя аб IP-адрасах карыстальнікаў, якія наведваюць сайт, знаходзіцца ў адпаведнага Інтэрнэт-правайдэра ў Нідэрландах”, - адказаў праваабаронцу начальнік раённай міліцыі.
"Яшчэ ў 2008 годзе мы спрабавалі ўсталяваць уладальніка гэтага так званага інфармацыйнага рэсурсу. Тады "айцішнікі" з абласнога ўпраўлення далі каардынаты сервера ў Санкт-Пецярбургу, на якім нібыта знаходзіцца гэты сайт. Цяпер, як бачым, Чыгуначны РАУС прапануе знайсці гаспадароў паклёпніцкага інтэрнэт-рэсурсу ў Еўропе. На сам рэч, усё вельмі проста - патрэбна ўсталяваць беларускі IP-адрас, з якога непасрэдна адбываецца яго абнаўленне, ці размяшчэнне паклёпніцкай інфармацыі. Гэта зрабіць не складана, было б толькі ў міліцыі жаданне, - каментуе сітуацыю Судаленка.
Праваабаронца таксама паведаміў, што спыненне адміністацыйнай справы ў дачыненні да ўладальніка паклёпніцкага сайту ён намераны абскардзіць у судовым парадку.
клікніце, каб павялічыць дакумент:







