Камітэт ААН разгледзеў скаргу, датычную канфіскацыі друкаванай прадукцыі на беларускай мяжы

28.01.2015

Камітэт ААН па правах чалавека разгледзеў індывідуальную скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі, звязаную з затраманнем і канфіскацыяй на памежным пераходзе “Каменны Лог” дзесяці асобнікаў Інструкцыі для кароткачасовых назіральнікаў за прэзідэнскімі выбарамі 2010 года ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне №2114/2011 стала даступным на ангельскай мове.  

Напамятаем, у 2010 годзе напярэдадні выбараў прэзідэнта Ашмянская мытня пад знакам барацьбы з экстрэмізмам адабрала ў Леаніда Судаленкі на дзяржаўнай мяжы дзесяць асобнікаў Інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў, якія праваабаронцу вярнулі толькі пасля выбараў, калі дапаможнік ужо страціў актуальнасць. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, праваабаронца звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека.

Паводле рашэння ААНаўскага Камітэту канфіскацыя друкаванай прадукцыі не адпавядала крытэрыям, замацаваным у частцы трэцяй артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах, а менавіта, Урад Беларусі не змог абаснаваць канфіскацыю інтарэсамі нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абаронай маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.

Паводле рашэнння, дзяржава павінна забяспечыць праваабаронцу неабходныя сродкі прававой абароны, у тым ліку кампенсацыю ўсіх панесеных па справе выдаткаў. Беларусь павінна не дапускаць аналагічных выпадкаў на будучыню, а таксама надрукаваць  рашэнне на рускай і беларускіх мовах. Цягам 180 дзён дзяржава павінна паведаміць Камітэту аб выкананні дадзенага рашэння.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо чацьвёртае рашэнне Камітэту ААН па правах чалавека, датычнае непасрэдна парушэння правоў праваабаронцы Леаніда Судаленкі з боку дзяржавы. Тут ужо двойчы прымалі рашэнні аб парушэнні яго права на распаўсюд інфармацыі, парушэнне права на свабоду аб’яднання (асацыяцыі) з другімі, права быць абраным да дзяржаўнай службы падчас выбараў, а таксама зафіксавана прымяненне з боку дзяржавы забароненай па палітычных матывах дыскрымінацыі.

Ні адно з узгаданых рашэнняў Урад Беларусі не выканаў у добраахвотным парадку.

http://gomelspring.org/

Свабода сходаў

Відэа
Навіны партнёраў
Правы чалавека ў свеце
Партнёры
Радыё Свабода БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ Народная Воля Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Наша Ніва Белорусский Документационный Центр Гомельский центр стратегической тяжбы