У Беларусі ўпершыню міліцыя склала пратакол за стварэнне дакументальнага фільма

22.10.2018

У Гомлі ў дачыненні да журналісткі – фрылансэркі Марыі Булавінскай – Ляпінай быў складзены адміністрацыйны пратакол (ч.2 арт. 22.9 КоАп РБ) “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Пратакол склаў супрацоўнік АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёну А. Гусеў. Журналістку вінавацяць у стварэнні дакументальнага фільма“Бяздомны горад" пра знішчэнне драўлянай забудовы ў Гомлі, які быў зняты па замове тэлеканала Белсат. Журналістка выступала як аўтарка і рэжысёрка фільма.

“Наколькі я ведаю, гэта першы выпадак, калі пратакол складзены за відэа ў такім фармаце, - каментуе Марыя Булавінская – Ляпіна. -  Звычайна ўлады рэагуюць на вострыя сацыяльныя рэпартажы навіннага фармату, але тут іх зацікавіла тэма культурная, тэма захавання архітэктурнай спадчыны. Але рэакцыя гэта заканамерная – у фільме задакументавана найноўшая гісторыя вынішчэння ў Гомлі драўлянай архітэктуры. Як калісьці горад з самай яскравай разьбянай традыцыяй быў цалкам пазбаўлены вялікіх прэзентабельных сядзібаў у гістарычным цэнтры Гомеля. У фільме праілюстраваныя высілкі гараджанаў па захаванні старых дамоў. Лічу, што ўлады ініцыявалі судовы працэс менавіта ўбачыўшы за сабою славу «Герастратаў» – людзей, якія пазбавілі стары горад суцэльнага пласта ўнікальнай архітэктуры”.

За апошні тыдзень гэта ўжо трэці  адміністрацыйны пратакол у дачыненні гомельскіх журналістаў – фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам Белсат. Паведамленні пра складанне пратаколу атрымалі ўжо Кастусь Жукоўскі і Андрэй Мядзведзеў.

Аўтар Ларыса Шчыракова

Фота з facebook.com

Гомельская вясна

 

Свабода сходаў

Відэа
Навіны партнёраў
Правы чалавека ў свеце
Партнёры
Радыё Свабода БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ Народная Воля Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Наша Ніва Белорусский Документационный Центр Гомельский центр стратегической тяжбы