У Светлагорску – масавыя затрыманні

15.02.2023

14 лютага ў Светлагорску затрымана некалькі мясцовых жыхароў. Яны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС. Затрыманні і вобшукі рабіліся людзьмі з гомельскіх абласных структур міліцыі.

Паведамляецца пра 7 затрыманых – 4 мужчын і 3 жанчын. Сярод іх – Анатоль Змітровіч, які да нядаўняга часу быў індывідуальным прадпрымальнікам і актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху. Ён вядомы таксама як экалагічны актывіст у перыяд будаўніцтва і запуска Светлагорскага завода беленай цэлюлозы, калі адбываліся шматлікія выкіды шкодных рэчываў у атмасферу. У апошні час працуе ў адным з прадпрыемстваў у галіне аўтасервісу.

Яшчэ адна з затрыманых – Таццяна Жураўская, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Людзі плюс», яно вядзе працу з тымі, каго закранула праблема ВІЧ.

Астатнія затрыманыя працуюць на розных прадпрыемствах горада. Мяркуецца, што 15 лютага ў адносінах да затрыманых адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў судом Светлагорскага раёна.

Я. Басалыка

Відэа
Навіны партнёраў
Правы чалавека ў свеце
Партнёры
Радыё Свабода БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Наша Ніва