Пачынаецца суд над бакалаўрам багаслоўя Андрэем Пуканавым

18.04.2023

У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Жана Баль.

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.

У праўладным пабліку неўзабаве з'явілася так званае «пакаяннае» відэа з удзелам Андрэя Пуканава. У ім ён распавядае, што быў затрыманы за допіс у «Фэйсбуку» з паклёпам на Лукашэнку.

Андрэй Пуканаў – настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомелі ён вядомы яшчэ як краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі «Талака», распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

Крыніца: «Вясна»

Відэа
Навіны партнёраў
Правы чалавека ў свеце
Партнёры
Радыё Свабода БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Наша Ніва